Эстонія на нявызначаны тэрмін спыняе выдачу турыстычных віз грамадзянам РФ
Гэта тычыцца, перш за ўсё, новых віз на перыяд, пакуль не будзе спыненая вайна Расіі ва Украіне.
Эстонскія ўлады
абвясцілі пра часовае прыпыненне выдачы турыстычных віз грамадзянам Расійскай
Федэрацыі.
Як паведамляе ERR, з адпаведнай заявай на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння ўрада ў чацвер выступіла міністр замежных спраў Эва-Марыя Лійметс.
Паводле яе слоў, Эстонія прыпыняе выдачу віз грамадзянам Расіі, за выключэннем віз для наведвання сваякоў.
"Сёння ў нашых планах часовае прыпыненне выдачы віз катэгорый C і D грамадзянам Расійскай Федэрацыі. Гэта тычыцца, перш за ўсё, новых віз на перыяд, пакуль не будзе спыненая вайсковая дзейнасць Расіі ва Украіне. Да таго ж, цяпер з тэхнічнага пункту гледжання немагчыма атрымліваць дзяржпошліну, таму мы фізічна не можам апрацоўваць новыя запыты. Гаворка ідзе аб прыёме заяў на атрыманне візы ва ўсіх размешчаных на тэрыторыі Расіі прадстаўніцтвах, консульствах і пунктах абслугоўвання", — распавяла міністр.
Паводле УНІАН