ФСБ рыхтуе аперацыі запалохвання супраць насельніцтва захопленых украінскіх гарадоў

Расійскай ФСБ даручана падрыхтоўка карных аперацый у захопленых украінскіх гарадах з мэтай зламаць супраціў насельніцтва і ажывіць увязлае ўварванне расійскай арміі ва Украіну, піша брытанская газета FT са спасылкай на еўрапейскія спецслужбы і чыноўнікаў.
 

fsb_2.jpg

«Яны распрацоўваюць сцэнары агрэсіўнага падаўлення магчымых пратэстаў і супраціву, у тым ліку жорсткі разгон натоўпу, рэпрэсіі супраць арганізатараў і магчыма нават публічныя пакаранні для запалохвання пратэстуючых украінцаў», — цытуе газета неназванага еўрапейскага чыноўніка.
Украінцы аказалі рашучы супраціў расійскай арміі, якую Уладзімір Пуцін адправіў «вызваляць» іх ад «шайкі наркаманаў, неанацыстаў і бандэраўцаў». Крэмль сцвярджае, што імкнецца знішчыць толькі ўкраінскае войска і абранае ўкраінцамі кіраўніцтва краіны, а астатняе насельніцтва забіваць не жадае.
Бяззбройныя ўкраінцы кладуцца пад танкі, пратэстуюць у захопленых гарадах і ўступаюць у адкрытыя сутычкі з узброенымі да зубоў расійскімі вайскоўцамі.
Карныя аперацыі дазволяць Пуціну здушыць гэты супраціў і аблегчыць жыццё арміі, мяркуюць аналітыкі, апытаныя газетай. А галоўнае — нядорага, што важна для Крамля ва ўмовах санкцый і ваенных страт.
Акупацыя цэлай краіны патрабуе 20 салдат на 1 тысячу насельніцтва, паводле даследаванняў амерыканскай ваеннай акадэміі USAWC, але ў Чачні Расіі запатрабавалася больш за 150. Гэта вельмі затратна, а карныя аперацыі дазваляюць зрабіць таннейшымі ваенныя.
«З улікам велізарнай тэрыторыі Украіны, Маскве будзе цяжка выстаяць перад спакусай звярнуцца да тэрору. Гэта танны і правераны метад ва ўмовах недахопу асабовага складу», – цытуе газета былога калумбійскага ваеннага, а цяпер старэйшага дарадцы European Institute of Peace Серхіа Харамільё.
FT успамінае, што ў лютым ЗША напісалі ў ААН, што ў іх ёсць заслугоўваючая даверу інфармацыя аб тым, што расейскія вайскоўцы магчыма збіраюцца прымяніць смяротную сілу для разгону мірных пратэстаў ва Украіне і ўжо склалі спісы тых, хто павінен быць забіты або адпраўлены ў лагеры пасля акупацыі краіны.