
Google забараніў RT і іншым расійскім каналам зарабляць на рэкламе
- Замежжа
- 27-02-2022
Напярэдадні аналагічную забарону ўвёў і Facebook.

Напярэдадні аналагічную забарону ўвёў і Facebook.
Спасылаючыся на надзвычайную сітуацыю, GoogleYouTube заявіў, што прыпыняе манетызацыю шэрагу каналаў YouTube. Разам з RT сярод іх некалькі пакуль не названых расійскіх каналаў, уладальнікі якіх трапілі пад санкцыі за сваю ролю ў эскалацыі ва Украіне.
Акрамя таго, Google забараніў расійскім дзяржаўным СМІ выкарыстоўваць свае рэкламныя тэхналогіі для атрымання даходу на вэб-сайтах і ў праграмах.
Акрамя таго, расійскія СМІ не змогуць купляць рэкламу праз GoogleTools або размяшчаць яе ў такіх сэрвісах Google, як пошук і Gmail, заявіў прадстаўнік кампаніі Майкл Асіман.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: