«Саша, чакаем цябе ў Гаазе!» (фота, відэа, абнаўляецца)
Марш салідарнасці з Беларуссю праходзіць сёння і ў Гаазе.

Людзі пачалі збірацца задоўга да пачатку мерапрыемства. Паліцыя паводзіць сябе ветліва, трымаецца наводдалі, толькі праверылі дручкі ад плакатаў, а таксама сочыць, каб людзі вытрымлівалі сацыяльную дыстанцыю.
Сярод удзельнікаў — нашы былыя суайчыннікі, іх сябры з іншых краін, галандцы.
Людзі патрабуюць вызвалення вязняў, спыніць гвалт у нашай краіне.
Удзельнікі Маршу пройдуць да Амбасады Беларусі, дзе пакінуць зварот амбасадару з падзякай за сумленны падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Людзі, якія галасавалі ў Нідэрландах, лічаць Святлану Ціханоўскую законным прэзідэнтам.
У акцыі ўдзельнічае больш за 400 чалавек.
Дзеля ўдзельнікаў Маршу перакрыты дарожны рух.

Людзі мінаюць урад Нідэрландаў.
Шэсце ідзе па ходніках, але паліцыя запрашае выходзіць на праезжую частку.
Людзі скандуюць: "Сыходзь, таракан", "Трыбунал".
Акрамя беларускага сцяга мітынгоўцы ідуць з украінскімі, літоўскімі сцягамі.
Марш праходзіць каля Палацу Міра, дзе, уласна, праходзяць трыбуналы. Людзі скандуюць: "Трыбунал!", "Чакаем цябе ў Гаазе!". Кіроўцы сігналяць на знак падтрымкі.

Марш Свабоды дайшоў да беларускай амбасады.

На завяршэнне акцыі яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі насупраць амбасады.

А вось як у Мінску праходзіць Марш свабоды. Анлайн НЧ
