Галоўныя прагнозы на 2023 год ад выведкі Украіны (яны могуць вас узрадаваць)

Кіраўнік ГКВ Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў падзяліўся сваімі прагнозамі.

Кірыл Буданаў

Кірыл Буданаў

Сярод таго, чаго чакаюць у выведцы, можна адзначыць наступныя рэчы:
У акупантаў засталося ракет на дзве масіраваныя атакі.
На адну ракетную атаку Расіі трэба працаваць 1,5-2 месяцы.
Да сакавіка ў Расіі складзецца крытычная сітуацыя з узбраеннем.
Вытворчасць у Беларусі не здольна забяспечыць Расію ўзбраеннем.
Прамысловасць Расіі не супастаўная з прамысловасцю СССР, вытворчасць самалётаў стратэгічнай авіяцыі адсутнічае, гэта ўсё старыя самалёты, Ту-95 і Ту-160 — аснова расійскага авіяпарку.
Акупанты сутыкнуліся з вялікай праблемай вытворчасці мотарэсурса.
Ваенная сітуацыя ў Бахмуце не катастрафічная, там катастрофа з самім горадам і разбурэннямі, нанесенымі акупантамі, якія нясуць «шалёныя страты» паблізу Бахмута.
Пратэсты ў Расіі — гэта нерэальна, больш за 70% расейцаў падтрымліваюць вайну.
Мабілізацыя ў Расіі працягваецца бесперапынна яшчэ з сакавіка 2022-га.
З 5 студзеня ў Расіі рыхтуюцца закрыць межы для выезду расіянам ва ўзросце да 55 гадоў (з тэрыторыі Расіі і Беларусі).
Наступны год прынясе Украіне радасць і перамогу, а Расіі — трансфер улады
Перамога — гэта вяртанне Украіны ў межы 1991 года. Але гэта не стане заканчэннем усіх працэсаў, яны будуць дастаткова працяглымі.