ISW: Украіна не здолее стрымліваць агрэсію РФ, калі дапамога Захаду спыніцца

Адзіная магчымасць перашкодзіць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну дасягнуць сваіх мэт у вайне — калі Захад працягне дапамогу Украіне.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__1.jpg

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны падлічылі, што прыпыненне заходняй дапамогі, верагодна, прывядзе да таго, што Украіна страціць здольнасць стрымліваць расійскую армію.

На думку ваенных экспертаў, цяперашняя вайна на знясіленне ва Украіне не з'яўляецца стабільнай тупіковай сітуацыяй, бо шалі могуць лёгка схіліцца ў той ці іншы бок з-за прынятых на Захадзе рашэнняў. 

У ISW дадалі, што дапамога Захаду ў галіне бяспекі дазваляе ўкраінскім сілам адбіваць расійскі наступ і вызваляць больш украінскай тэрыторыі.

Таму працяг гэтай дапамогі — адзіная магчымасць перашкодзіць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну дасягнуць сваіх мэт ва Украіне.

Глядзіце таксама

ISW у справаздачы адзначае: «Цяперашняя пазіцыйная вайна ва Украіне не з'яўляецца стабільнай тупіковай сітуацыяй, таму што цяперашняя няўстойлівая раўнавага можа быць лёгка зрушана ў любы бок рашэннямі, прынятымі на Захадзе. 

Працяг дапамогі Захаду ў сферы бяспекі, які дае магчымасць украінскім сілам адбіваць цяперашнія і будучыя наступальныя намаганні Расіі і вызваляць больш украінскай тэрыторыі, з'яўляецца адзіным курсам дзеянняў на дадзены момант для таго, каб Расія не змагла дасягнуць пуцінскіх максімалісцкіх задач ва Украіне.

Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што, паводле ацэнак Белага дома, расійскія войскі змогуць лягчэй весці наступальныя аперацыі, калі зімовыя ўмовы надвор'я стануць больш спрыяльнымі для механізаваных манеўраных баявых дзеянняў (верагодна, у студзені-лютым 2024 года) — ацэнка, якая адпавядае назіранням і выснова ISW аб тэмпах баявых дзеянняў ва Украіне зімой. 

20 снежня Кірбі заявіў, што расійскія войскі маюць намер працягваць наступальныя аперацыі, у прыватнасці, вакол Аўдзееўкі і што Белы дом лічыць, што расійскім войскам будзе прасцей праводзіць наступальныя аперацыі, калі ў канцы студзеня і ў лютым усталюецца халоднае надвор’е і прыйдуць маразы. 

«Восеньскі сезон бруду перашкаджае наземным манеўрам як для ўкраінскіх, так і для расійскіх сіл з 2014 года, але перыяды працяглых маразоў, якія звычайна пачынаюцца ў канцы снежня, замарожваюць зямлю і дазваляюць бранятэхніцы рухацца лягчэй, чым у брудныя восеньскія і вясновыя месяцы.  

Глядзіце таксама

Аднак надвор'е зменлівае, і перыяд моцных замаразкаў можа наступіць пазней ці не наступіць наогул, калі зіма мяккая. Халоднае надвор’е — кароткае акно спрыяльнага часу для механізаванай манеўранай вайны. 

Расійскія войскі пачалі лакалізаваныя наступальныя аперацыі па ўсёй тэрыторыі ўсходняй Украіны ў перыяд найбольш складанага надвор'я асенне-зімовага сезона, каб перахапіць і ўтрымаць ініцыятыву, а не чакаць моцных замаразкаў. Расійскія войскі, верагодна, паспрабуюць падтрымліваць або ўзмацняць гэтыя наступальныя аперацыі незалежна ад умоў надвор'я гэтай зімой, як рабілі тое зімой 2022-2023 гадоў», — гаворыцца ў справаздачы ISW.

Нагадаем, на Захадзе ўсё больш задумваюцца аб тым, што Расія можа выйграць вайну, а Украіна — страціць дадатковыя тэрыторыі і нават суверэнітэт, тады NАТО пацерпіць паражэнне, а наступствы будуць адчувальныя ва ўсім свеце. Прынамсі, так лічаць і аўтары артыкулаў у «Financial Times» і «Bloomberg».   

Паводле www.understandingwar.orgwww.pravda.com.ua