Яшчэ адзін рускі карабель пайшоў у кірунку за крэйсерам «Масква»
Паблізу вострава Змяіны ракетамі "Harpoon" УСУ пацэлілі ў буксір "Васіль Бех". Карабель транспартаваў у акваторыі Чорнага мора боепрыпасы, узбраенне, асабовы склад і ЗРК "ТОР".
У акваторыі Чорнага мора ракетамі "Harpoon" патоплены буксір РФ "Васіль Бех".
Пра гэта ў сваім Telegram паведаміў старшыня Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Марчанка: "Сёння раніцай у акваторыі Чорнага мора ракеты "Harpoon" пацэлілі ў буксір Чарнаморскага флоту "Васіль Бех", падчас транспарціроўкі ім на востраў Змяіны боепрыпасаў, узбраення, асабістага складу і ЗРК "ТОР". Перадавайце прывітанне камандзе крэйсера "Масква"! , — паведаміў ён.
ВМС УС Украіны на Facebook-старонцы пацвердзілі ўдар па буксіры.
Адзначаецца, што нават наяўнасць на борце зенітна-ракетнага комплексу "ТОР" не стала перашкодай для Ваенна-марскіх сіл Украіны "дэмілітарызаваць" расійскіх захопнікаў.
Варта адзначыць, што буксір "Васіль Бех" быў пабудаваны на Астраханскім суднарамонтным заводзе водазмяшчэннем 1605 тон. Яго прынялі ў склад Чарнаморскага флоту РФ у 2017 годзе.
Паводле УНІАН