
Аляксей Арастовіч упэўнены, што вайна будзе доўжыцца яшчэ мінімум тры месяцы. Такім чынам у офісе прэзідэнта Зяленскага патлумачылі ініцыятыву падаўжэння ваеннага становішча да канца жніўня.
Малаверагодна, што вайна скончыцца да канца лета. Такі прагноз агучыў дарадца офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч у сераду, 18 траўня.
"Мне абсалютна зразумела, што да восені гэтая вайна наўрад ці скончыцца", — сказаў ён.
У сувязі з гэтым Арастовіч лічыць сумленнай прапанову прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага падоўжыць ваеннае становішча на 90 дзён — да 25 жніўня.
"Кожны раз працягваць ваеннае становішча на 30 дзён — гэта даваць ілжывыя надзеі ўкраінцам", — перакананы Арастовіч.
Таксама ён інфармаваў, што наступнай фазай вайны для акупантаў будзе пераход да абароны, і "рускія гэта ўжо выразна зразумелі".
Раней у офісе ўкраінскага прэзідэнта заявілі, што Украіна можа завяршыць вайну супраць Расіі да канца 2022 года пры ўмове, што заходнія партнёры ўвядуць нафтавае эмбарга і паставяць танкі, самалёты і артылерыю.
Паводле korrespondent.net