Калі скончыцца вайна? Зяленскі спадзяецца, што да зімы

Уладзімір Зяленскі спадзяецца на завяршэнне вайны да зімы. Украінскі прэзідэнт выказаў надзею на тое, што "свет вырашыць гэтую вялікую праблематыку" да саміту G-20 у лістападзе.

Фота wikimapia.org

Фота wikimapia.org

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спадзяецца, што вайна з Расіяй завершыцца да саміту G-20 восенню ў Інданэзіі, і на ім "не будзе любых акупантаў".

"Я ўдзячны лідару Інданэзіі за запрашэнне на саміт Вялікай дваццаткі восенню. Я прымаю гэта запрашэнне і веру, што да саміту восенню свет вырашыць гэтую вялікую праблематыку: мы павінны не дапусціць маштабнага голаду, спыніць забойствы і рэпрэсіі, павінны назаўжды адвучыць любыя дзяржавы свету ад ядзернага шантажу і пагрозаў хімічнай або біялагічнай зброяй", — сказаў Зяленскі падчас выступу па відэасувязі ў звароце да палітыкаў і народу Інданезіі.

"Веру, што на саміце будуць толькі дзяржавы-сябры, дзяржавы-партнёры і не будзе любых акупантаў", — сказаў Зяленскі.

Саміт G-20 запланаваны на 15-16 лістапада 2022 года ў Інданезіі. Варта адзначыць, што запрашэнне на саміт таксама прыняў Уладзімір Пуцін.

Паводле korrespondent.net