Кіеўскую вобласць цалкам вызвалілі ад расійскіх войскаў
Кіеўская вобласць цяпер цалкам вызваленая ад войскаў РФ.
![Фота ua.depositphotos.com Фота ua.depositphotos.com](/img/v1/images/1645081924_5649.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота ua.depositphotos.com
Украінскія вайскоўцы цалкам вызвалілі ад расійскіх акупацыйных войскаў тэрыторыю Кіеўскай вобласці. Украінскія ўзброеныя сілы вярнулі пад кантроль Ірпень, Бучу, Гастомель і іншыя населеныя пункты.
Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. «Ірпень, Буча, Гастомель і ўся Кіеўская вобласць — вызваленыя ад захопніка», — заявіла яна на сваёй старонцы ў Facebook. І дадала, што пакуль «варта ўстрымацца ад заезду ў вызваленыя населеныя пункты, пакуль не завершыцца размініраванне».