Кіраўнік Офіса прэзідэнта Зяленскага распавёў, што вядома пра абаронцаў «Азоўсталі» праз месяц у палоне

Узятыя ў палон абаронцы «Азоўсталі» жывыя, з некаторымі з іх ёсць сувязь.

azou4.jpg


«Ведаем, што яны жывыя. Што тычыцца ўмоў, гэтае пытанне таксама адсочваецца. Сказаць дакладна, у якіх яны ўмовах, мы пакуль не можам. Але мы дакладна ведаем, што яны жывыя. Мы ўвесь час трымаем гэта на кантролі, з некаторымі з іх ёсць сувязь, і працэс па іх вызваленні не спыняецца ні на гадзіну. Я вельмі спадзяюся, што зараз ён увойдзе ў сваю актыўную фазу, і мы пачнем вяртаць нашых герояў ва Украіну», — адзначыў Ярмак.
Ярмак падкрэсліў, што працэс перамоваў па абмене складаны, і каментаваць яго павінны прэс-цэнтр, створаны пры цэнтры ГУР адносна палонных.
«Паколькі перамовы і кансультацыі яшчэ працягваюцца, кожная дэталь мае значэнне, працэс вельмі няпросты. Я не хацеў бы сваімі словамі і інфармацыяй неяк нашкодзіць гэтаму працэсу», — адзначыў ён.
Па словах Ермака, мэтай ГУР на першым этапе было захаванне жыцця байцоў, і гэтую мэту ГУР выканала.
Кіраўнік Офіса Зяленскага падкрэсліў, што калі з абаронцамі «Азоўсталі» нешта здарыцца, ніякіх перамоваў з Расіяй не будзе.