Кітай можа захапіць не Тайвань, а Азіяцкую Расію. Бо РФ ніколі не была яшчэ такой слабой, як цяпер

Падставы для "перагляду ўмоў" кітайска-расійскай мяжы вельмі глыбокія. Кітай і Расія спрачаліся і змагаліся за тэрыторыи на працягу стагоддзяў. Цяпер Расія прыбрала частку войска, што ахоўвала межы з Кітаем, і перакінула ва Украіну.

ruski_z_kitajcam.jpg

 Пасля з'езду Камуністычнай партыі Кітая "Вярхоўны лідар" Сі Цзіньпін стаў мацнейшым, чым калі-небудзь. ЗША і заходнія краіны цяпер моцна непакояцца, што неўзабаве жорсткі падыход Сі да тэрытарыяльных амбіцый Кітая выльецца ў ваенную канфрантацыю з-за Тайваня — ключавога звяна ў стратэгічным "ланцугу першых астравоў" у Ціхім акіяне.

Зрэшты, як адзначаецца ў артыкуле Forbes, пагроза нападу Кітая на Тайвань моцна перабольшаная 

Нягледзячы на тое, што дэлегаты партыі ўнеслі ў Канстытуцыю Камуністычнай партыі новыя антытайваньскія фармулёўкі, рэальная тэрытарыяльная спакуса для Кітая можа быць на поўначы, на Далёкім Усходзе Расіі, дзе сотні тысяч этнічных кітайскіх грамадзян Расіі, якія аказаліся ў пастцы істотна аслабленай дыктатуры, патэнцыйна могуць схіліцца да перагляду прыналежнасці іх месца жыхарства іншай краіне.

Цяпер Расія перанакіроўвае падраздзяленні памежнай бяспекі з расійска-кітайскай мяжы дзеля ўдзелу ў канфлікце ва Украіне. Магчыма, Кітай вырашыць, што гэта спрыяльны час, каб распачаць экспансію на поўначы, уздоўж маланаселенай расійскай мяжы працягласцю 2615 міль.


Гісторыя канфліктаў у рэгіёне і вялікі дэмаграфічны дысбаланс паміж Кітаем і нешматлікім насельніцтвам Далёкага Усходу Расіі на працягу многіх гадоў спараджалі чуткі пра тое, што Пекін можа вырашыць пашырыцца на поўнач. Цяпер у наяўнасці ўсе перадумовы для нечаканага ўзмацнення напружанасці на кітайска-расійскай мяжы.

Тайвань, канешне — відавочная мэта для кітайскай тэрытарыяльнай экспансіі, але гэта моцны арэшак. Тайвань меў самакіраванне з 1949 года. Безумоўна, Кітай можа распачаць ваенныя дзеянні на працягу наступных некалькіх гадоў, каб захапіць тэрыторыю паўстанцаў. Алі ці не занадта высокіястаўкі?

Напярэдадні разгрому Расіі на Украіне Кітай і Расія абвясцілі аб дружбе "без межаў". Але абедзве краіны ведаюць, што пагадненні аб дружбе — рэч кволая. Менш чым праз два дзесяцігоддзі пасля таго, як Кітай і Савецкі Саюз падпісалі свой апошні дагавор аб сяброўстве, дзве краіны ўступілі ў серыю вострых памежных сутыкненняў. Настроеныя на экспансію кітайскія нацыяналісты ў спалучэнні з тым, як расце пагарда Кітая да слабасці Расіі, здольныя ў лічаныя імгненні падарваць цяперашняе збліжэнне Расіі і Кітая.

rkb.jpg


Падставы для "перагляду ўмоў" кітайска-расійскай мяжы вельмі глыбокія. Кітай і Расія спрачаліся і змагаліся з-за сваёй агульнай мяжы на працягу стагоддзяў, у той час як "афіцыйнае" пагадненне пра межы, як яно ёсць, было прынятае толькі ў 2008 годзе. У сувязі са шматвяковым памежным канфліктам, які папярэднічаў афіцыйнаму існаванню абедзвюх краін, Кітай можа лёгка выкарыстоўваць падставу для адмены дзеючых пагадненняў, запатрабаваўшы, каб Расія вярнула Уладзівасток, а таксама каля 23 000 квадратных міль былой кітайскай тэрыторыі, якую Расія ўтрымлівала з 1860 года.

Уладзівасток — ваенныя і камерцыйныя вароты Расіі ў Ціхі акіян — да гэтага часу апісваецца ў Кітаі пад старой кітайскай назвай горада — Хайшэнвай, або "заліў марскіх агуркоў". Незадаволенасць кітайцаў шматвяковымі пагадненнямі, якія ўсталявалі паўночную мяжу Кітая, застаецца адным з асноўных элементаў грамадства.

Падставы для тэрытарыяльных прэтэнзій Кітая — хоць і хісткія — на яшчэ больш шырокі расійскія далёкаўсходнія тэрыторыі існуюць. Кітайскія гістарычныя запісы сведчаць, што кітайскія даследчыкі дасягнулі Арктыкі ў часы дынастыі Тан, калі не раней. Гэта можа даць падставы казаць пра спрэчныя тэрыторыі. А атрыманне Кітаем любога плацдарма на поўнач ад Палярнага круга дазваляе КНР афіцыйна прэтэндаваць на статус арктычнай дзяржавы.


Цяпер Далёкі Усход Расіі — у эканамічнай стагнацыі, рэгіён ігнаруецца маскоўскімі элітамі. І ў многіх грамадзян Расіі кітайскай нацыянальнасці можа ўзнікнуць спакуса перагледзець сваю нацыянальную прыналежнасць. Прымусовае перасяленне ўкраінцаў у гэты рэгіён толькі яшчэ больш пагоршыць сацыяльную аднастайнасць азіяцкай Расіі.

Дэмаграфічна, з насельніцтвам усяго два-тры чалавекі на квадратны кіламетр, шырокія прасторы азіяцкай Расіі, па сутнасці, пустыя — і гатовыя да анэксіі і лёгкага засялення. Тыя расійскія грамадзяне, якія яшчэ засталіся, у асноўным імкнуцца з’ехаць на захад, у больш развітыя гарады Еўрапейскай Расіі. Праз некалькі гадоў на ўсходніх тэрыторыях Расіі проста не застанецца зусім мала этнічных рускіх.

Разам з тым Азіяцкая Расія багатая рэсурсамі, здольнымі падсілкоўваць уздым Кітая на дзесяцігоддзі наперад. А са змяненнем клімату ўсходнія землі Азіяцкай Расіі могуць стаць яшчэ больш прывабнымі.

З улікам таго, што ваенная рэпутацыя Расіі пра другую армію свету знішчаная, а расійская армія вымушана выпрошваць пастаўкі ў Ірана і ў былых савецкіх рэспублік, у расійскім арсенале мала што засталося для стрымлівання кітайскай ваеннай агрэсіі. У роспачы Расія аднаўляе тыя ж тыпы асноўных баявых танкаў Т-62, якія Кітай канфіскаваў у расійскіх памежных войскаў каля пяцідзесяці гадоў таму. Кітаю будзе ўсё цяжэй стрымліваць пагарду да расійскіх вайскоўцаў.

Калі нядаўнія намаганні Кітая па пашырэнню межаў з'яўляюцца нейкім арыенцірам, то Азіяцкая Расія цалкам можа стаць прывабнай мішэнню. Кітай можа ўмела ўжываць правакацыі "шэрай зоны" ды эксплуатаваць негатыўных настроі ў свеце ў дачыненні да пуцінскага рэжыму.  КНР можа адрадзіць старую напружанасць, вылучыць патрабаванні або нават хутка змяніць "факты на месцах", перахітрыўшы расійскія сродкі ядзернага стрымлівання і пакінуўшы зрынутую Расію практычна без варыянтаў, акрамя як прыняць тэрытарыяльны або дыпламатычны факт, які адбыўся.

2024096_1.jpg


На працягу наступных некалькіх гадоў, калі Расія будзе гуляць ролю бяззбройнай і нестабільнай дзяржавы-ізгоя, Кітай можа зноў распаліць памежную напружанасць або выкарыстоўваць глыбокія крыўды, каб аслабіць расійскі кантроль над усходам, — і ніхто не падыме асаблівага шуму.

Расія ніколі не будзе больш слабейшай, чым сёння. Калі Кітай рушыць на Тайвань у бліжэйшай перспектыве, шырокамаштабны канфлікт непазбежны. Але калі Кітай падыме напружанасць на мяжы з РФ і займее пэўныя тэрытарыяльныя саступкі Расіі на поўначы, ён атрымае доступ да новых рэсурсаў, новых запасаў энеграносьбітаў. Сі Цзіньпін можа нават заслужыць пэўную  міжнародную павагу за тое, што дапамог прыбраць расійскага лідара-ізгоя.

Імкненне Кітая вярнуць сабе азіяцкую Расію не пазбаўленае сэнсу. Далучэнне Тайваню прымусіць Кітай супрацьстаяць ЗША, у той час як ціск — дыпламатычны ці іншы — з мэтай выцяснення Расіі з Азіі адкрывае значна больш выгадныя магчымасці для экспансіянісцкіх памкненняў кітайскай дзяржавы.