Колькасць бежанцаў з Украіны перавысіла сем мільёнаў

Паводле абноўленых звестак ААН, з Украіны з пачатку вайны выехала 7 151 034 чалавекі.

foebzw2ucacxce3.jpg


Большая частка ўкраінскіх уцекачоў выехала з краіны ў Польшчу — больш за 3,6 мільёна чалавек.
У Малдову выехала больш за 483 тысячы, у Румынію — больш за 587 тысяч, у Славакію — больш за 466 тысяч, у Венгрыю — больш за 698 тысяч.