Крыніцы: 58 расійскіх кантрактнікаў адмовіліся ваяваць ва Украіне

58 расійскіх вайскоўцаў-кантрактнікаў 9-га палка адмовіліся ехаць ваяваць ва Украіну. Такое рашэнне яны прынялі пасля таго, як пагутарылі з салдатамі, якія вярнуліся з зон баявых дзеянняў. Пра гэта паведаміў украінскі журналіст Раман Цымбалюк.

1078926_w_300.jpg

«Вайскоўцы па кантракце 9-га мотастралковага палка 18-й мотастралковай дывізіі Балтыйскага флоту прыбылі на палігон у Белгародскую вобласць для падрыхтоўкі і далейшага перакідання ва Украіну. Пагутарыўшы з вайскоўцамі са складу іншай дывізіі, якія толькі што вярнуліся з Украіны, жаданне ваяваць у кантрактнікаў рэзка знікла», — распавёў Раман Цымбалюк.

58 кантрактнікаў адмовіліся ад паходу ва Украіну і захацелі вярнуцца дадому ў Калінінград.