Курт Волкер: Надыходзіць самая небяспечная фаза вайны Украіны з Расіяй
Уладзімір Пуцін ведае, што прайграе вайну ва Украіне, і падвойвае агрэсіўныя дзеянні нават тады, калі яго стратэгічная пазіцыя становіцца слабейшай.
Гэта азначае, што цяпер надыходзіць самая небяспечная фаза вайны, цытуе УНІАН былога спецпрадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курта Волкера.
На ягоную думку, для стрымлівання кіраўніка РФ Захад павінен праявіць сілу і даць магчымасць грамадзянам Украіны змагацца і выжываць, пакуль не выдыхнецца варожы наступ.
«...Пуцін ведае, што прайграе, і падвойвае агрэсіўныя дзеянні, нават калі яго стратэгічная пазіцыя слабее. Гэта значыць, што цяпер мы ўступаем у самую небяспечную фазу злашчаснай пуцінскай кампаніі. ЗША і Захад павінны асцярожна кіраваць гэтай сітуацыяй...», — лічыць Волкер.
«Ключом да выжывання Украіны з'яўляецца стрымліванне расійскіх войскаў дастаткова доўга, каб санкцыі супраць Расіі падзейнічалі, а іншыя патрыятычныя лідары ў Маскве ўсвядомілі эканамічныя і вайсковыя разбурэнні, якія Пуцін прычыняе іх радзіме, і спынілі іх...», — адзначыў экс-спецпрадстаўнік Дзярждэпу.