Макрон выказаўся аб пратэстах у Беларусі, яму адказала прадстаўніца расійскага МЗС Захарава
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон выказаўся ў сацсетках з нагоды пратэстаў у Беларусі. Яму адказала прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

— Еўрапейскі саюз павінен працягнуць мабілізацыю на баку сотняў тысяч беларусаў, якія мірна выступаюць за захаванне іх правоў, свабоды і суверэнітэту, — напісаў у Twitter Эмануэль Макрон у ноч на 17 жніўня.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заклікала разабрацца з сітуацыяй у сваёй краіне.
— Калі ж ён папросіць Еўрапейскі саюз працягнуць мабілізацыю разам з сотнямі тысяч жоўтых камізэлек, якія на мірных маніфестацыях дамагаюцца захавання павагі іх правоў, свабод і суверэнітэту? Калі ж Еўрапейскі саюз перастане чакаць просьбаў прэзідэнтаў краін-членаў і пачне ініцыятыўна мабілізавацца на падтрымку пратэстных акцый на сваёй прасторы? Крывадушнасць як яна ёсць, — напісала яна ў Facebook.
Нагадаем, у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня праходзяць акцыі пратэсту.
tut.by