Мілата дня. З харкаўскага экапарка эвакуявалі кенгуру (фота, відэа)
З харкаўскага экапарка «Фельдман» эвакуявалі васьмярых кенгуру розных відаў — дарослых і дзіцянятаў. Пра эвакуацыю паведаміў заснавальнік экапарка Аляксандр Фельдман, піша unian.net.
«Гэтых кенгуру ўдалося вывезці пазаўчора, гэта значыць
цяпер яны ўжо ў бяспецы. Гэта вельмі прыемна, бо іх вальеры, на жаль,
неаднаразова падвяргаліся абстрэлам. Верым, што цяпер у іх будзе добра!» — напісаў Аляксандр Фельдман.
Зараз жывёлы знаходзяцца ў валанцёраў, іх рыхтуюць да
эвакуацыі ў больш бяспечныя гарады.
Пасля пачатку вайны жывёлы ва ўкраінскіх заапарках апынуліся ў скаладанай сітуацыі. Безабаронныя, яны церпяць ад абстрэлаў, холаду і недахопу ежы, а таксама спазнаюць моцны жах ад гуку выбухаў.