На захопленых тэрыторыях РФ стварыла 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў

На захопленых украінскіх тэрыторыях расіяне стварылі 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў

41758f79f5c22aedfbb87da6c88f57e1.jpg

Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ распавёў аб выпадках катаванняў, аб гендарным гвалце, выкраданні людзей.

Расійскія захопнікі стварылі не менш за 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене Яўген Цымбалюк на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ, піша «Укрінфарм».

«Ёсць яшчэ шмат месцаў, дзе злачынствы не спыняюцца. На акупаваных тэрыторыях выяўлена не менш як 20 фільтрацыйных лагераў і турмаў», — сказаў ён.

Украінскі пасол нагадаў аб турме «Ізаляцыя» ў акупаваным Данецку: «Мы вельмі добра ведаем пра жахі, якія там робяцца». «І таму мы павінны спыніць распаўсюджванне Расіяй гэтай турмы па ўсёй Украіне», — падкрэсліў Цымбалюк.

Кіраўнік украінскай місіі ў АБСЕ таксама расказаў пра выпадкі катаванняў, гендарны гвалт, выкраданні людзей, што стала «часткай расійскай палітыкі па здзеку з жыхароў акупаваных тэрыторый Украіны».

«Пакуль Херсонская і Запарожская вобласці, па словах праваабаронцаў, з'яўляюцца аднымі з лідараў па колькасці выкраданняў расійскімі вайскоўцамі ва Украіне», — заявіў амбасадар, прывёўшы шэраг прыкладаў.

Раней паведамлялася, што ў Энергадары расіяне выкралі за тыдзень 20 чалавек, палова — працаўнікі Запарожскай АЭС.

Паводле Польскага Радыё