Новыя мэты Расіі на Данецкім напрамку, удар па Антонаўскім мосце ў Херсоне. Ідзе 172-гі дзень вайны

У брытанскай выведцы сцвярджаюць, што захоп Пяскоў і ўсталяванне кантролю над трасай М04 зараз з’яўляюцца асноўнымі мэтамі РФ у Данецкай вобласці.

photo_2022_08_14_11_53_04.jpg


Уначы расейскія войскі абстралялі Нікапаль і Марганец у Днепрапятроўскай вобласці, Мікалаеў, Харкаўскую і Данецкую вобласць, у прыватнасці, Славянск.
*****
Ці будзе Украіна эвакуіраваць жыхароў акупаванага Крыма? Экс-намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Георгій Тука лічыць, што калі ўкраінцам, якія жывуць на тэрыторыі акупаванага паўвострава, сапраўды пагражае небяспека, то неабходнасць іх эвакуацыі існуе. Аднак не ўсё так проста. Усю адказнасць па міжнародных нормах за бяспеку грамадзянскага насельніцтва на акупаваных тэрыторыях нясе Расея.

Паводле Тука, абавязковую эвакуацыю таксама могуць абвясціць у Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай і Запарожскай абласцях. Вывезці грамадзян з часова захопленых рэгіёнаў можа быць трэба з-за негатоўнасці прыфрантавых рэгіёнаў да ацяпляльнага сезона і для бяспекі саміх людзей.
*****Акупацыйныя «ўлады» пачалі рыхтаваць насельніцтва Крыма да «надзвычайных сітуацый». Крымчанам раздаюць улёткі, у якіх прапісана, што трэба сабраць у трывожны чамаданчык і якімі прадуктамі трэба назапасіцца.
*****
У брытанскай выведцы сцвярджаюць, што захоп Пяскоў і ўсталяванне кантролю над трасай М04 зараз з’яўляюцца асноўнымі мэтамі РФ у Данецкай вобласці.
«Асабліва цяжкія баі разгарнуліся ў пасёлку Пяскі, недалёка ад месца размяшчэння Данецкага аэрапорта. Гэты раён знаходзіцца на лініі фронту на Данбасе з 2014 года. Рускі наступ, верагодна, накіраваны на забеспячэнне бяспекі трасы М04, галоўнага падыходу да Данецка з захаду».
Учора Міністэрства абароны Расіі абвясціла аб узяцці пасёлка Пяскі, але Генштаб УСУ не прызнаў страту населенага пункта.
*****У Кіеве мастачка распісвае супрацьтанкавыя яжы ўкраінскім арнаментам.
«Я хачу, каб наша ўкраінская культура гучала громка, сучасна, актуальна і абавязкова жыццярадасна. Асабліва падчас пільнай увагі свету да Украіны», — адзначае мастачка Варвара Логвін.


*****

Больш за 1072 дзяцей пацярпелі ва Украіне з пачатку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі.Па стане на раніцу 14 жніўня афіцыйная колькасць дзяцей-ахвяр — 361. Яшчэ больш за 711 — параненыя. Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Гэтыя лічбы не з'яўляюцца канчатковымі, паколькі працягваецца праца па іх выяўленні ў месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.
У пракуратуры кажуць, што больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 375, Харкаўскай —198, Кіеўскай — 116, Чарнігаўскай — 68, Луганскай — 61, Мікалаеўскай — 60, Херсонскай — 55, Запарожскай — 40.
*****
У сеціве з'явілася відэа нібыта начнога ўдару па Антонаўскім мосце ў Херсоне. Афіцыйнага пацверджання пакуль няма.