Папа Рымскі Францішак заклікаў да велікоднага перамір'я

Раней кіраўнік каталіцкай царквы выказваў гатоўнасць прыехаць ва Украіну.

papa_franciszak.jpg

«Прыбярыце зброю, няхай пачнецца велікоднае перамір'е», — сказаў пантыфік у звароце да вернікаў з нагоды Пальмавай (Вербнай) нядзелі, які адзначае сёння Рымска-каталіцкая царква.
«Але не для таго, каб перазарадзіць узбраенні і зноў змагацца, не. Перамір'е, каб прыйсці да міру праз сапраўдныя перагаворы, будучы гатовымі таксама да некаторых ахвяр на карысць людзей», — сказаў Папа Францішак.
Ён ужо неаднаразова заклікаў спыніць вайну, а ў пачатку красавіка раскрытыкаваў «замкнутага ў анахранічных дамаганнях нацыяналістычных інтарэсаў» чалавека, які распаліў канфлікт ва Украіне. Называць яго імя ён, зрэшты, тады не стаў.
Раней кіраўнік каталіцкай царквы выказваў гатоўнасць прыехаць ва Украіну.