ПАРЕ: Празрыстае і бесстаронняе расследаванне дзеянняў сілавікоў — першы крок для аднаўлення даверу грамадзян Беларусі да ўладаў

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) «рашуча асуджае празмернае прымяненне сілы» супрацоўнікамі сілавых ведамстваў супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі, прынятай 15 верасня сталым камітэтам ПАРЕ, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

img_2462_1_logo_1.jpg

Асамблея заклікае ўлады краіны неадкладна спыніць рэпрэсіі і гвалт над грамадзянамі, вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў і пачаць празрыстае і бесстаронняе расследаванне ўсіх шматлікіх выпадкаў гвалту і жорсткасці з боку сілавікоў з мэтай прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых.
У ПАРЕ таксама лічаць, што Беларусі неабходны «дэмакратычны, шырокамаштабны і інклюзіўны палітычны дыялог» з паўнавартасным удзелам у ім грамадзянскай супольнасці для мірнага выхаду з крызісу. У краіне неабходна правесці рэформы, пачынаючы з канстытуцыйнай і выбарчай, адзначаецца ў дэкларацыі.
Дэкларацыю падтрымалі 24 краіны, супраць выказалася толькі Расія.