Парты перапоўненыя: у Расіі праблемы са скрадзеным украінскім збожжам

У ліпені Расія адгрузіла рэкордную колькасць пшаніцы, адзначае Bloomberg. А пазней выйшла за збожжавага пагаднення, і перавозка зерня па Чорным моры значна ускладнілася

imgl2406_logo.jpg

Расія адчувае цяжкасці з экспартам збожжа з-за таго, што яе парты перапоўненыя. Значную долю ў гэтых аб'ёмах складае ўкраінскае збожжа, якое было выкрадзена з часова акупаваных тэрыторый.

Як піша Bloomberg, паводле даных SovEcon, Расія ў ліпені адгрузіла 4,4 мільёна тон пшаніцы, што з'яўляецца рэкордным месячным паказчыкам і амаль на 60% перавышае сярэдні паказчык. Ва ўрадзе ЗША адзначылі, што РФ пачала экспартны сезон з самых вялікіх запасаў пшаніцы за апошнія тры дзесяцігоддзі.

У той жа час некаторыя тэрміналы на Азоўскім моры спынілі прыём збожжа з-за недахопу сховішчаў. У цяперашні час меншыя расейскія парты ў Азоўскім моры больш загружаныя, чым галоўны чарнаморскі збожжавы порт Наварасійск.

Глядзіце таксама

Паводле SovEcon, продажы ў Расіі запаволіліся ў апошнія тыдні з-за «вузкіх месцаў», выкліканых перапрацоўкай вялікіх аб'ёмаў збожжа.

Адзначаецца, што звычайна караблі, якія ідуць з партоў Азоўскага мора, разгружаюцца на больш буйныя караблі ў Керчанскім праліве, якія ідуць далей праз Чорнае мора, але цяпер суднаходства праз праліў абмежаванае з меркаванняў бяспекі. 

Акрамя таго, пасля нападу на расійскі нафтавы танкер некаторыя суднаўладальнікі могуць стаць больш асцярожнымі пры заходзе ў расійскія парты. 


Глядзіце таксама

Крадзеж украінскага збожжа

У першы год поўнамаштабнай вайны супраць Украіны праціўнік вывозіў збожжа, выкрадзенае з часова акупаваных украінскіх тэрыторый. 

Так, у траўні 2023 года спадарожнікавыя здымкі пралілі святло на схему Расійскай Федэрацыі адносна сакрэтнага экспарту з Крыму .

Расіяне маюць праблемы са збытам скрадзенага збожжа, таму спрабуюць выдаць яго за сваё. А большасць краін адмаўляюцца купляць збожжа, калі ёсць доказы яго паходжання з Крыма. Аднак, як паведамляюць СМІ, скрадзенае збожжа ішло ў Турцыю і  Сірыю. Яно таксама магло патрапіць у Афрыку.

Так, напрыклад, учора, 8 жніўня 2023 года, з’явілася інфармацыя, што ў Расіі пачаліся сур'ёзныя праблемы з экспартам збожжа. Расія пачала актыўна выкарыстоўваць так званы «ценявы флот» — фрахтаваць караблі ў дробных суднаўладальнікаў, з якімі буйныя трэйдары не працуюць. Многія замежныя кампаніі адмовіліся працаваць з расійскімі фірмамі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расіі ва Украіну, у тым ліку з-за «прыхаваных санкцый», якія ўскладнялі карабелеўладальнікам, страхоўшчыкам і банкам працу з расійскімі экспарцёрамі.

Эксперты прагназуюць, што рост кошту фрахту і страхавання непасрэдна адаб'ецца на цэнах на сусветным рынку.

Нагадаем, 18 ліпеня 2023 года Расія выйшла з «хлебнага пагаднення» — і адразу скасавала ўсе гарантыі бяспекі хлебнага калідора. Мінабароны РФ заявіла, што з 20 ліпеня ўсе караблі, якія ідуць ва ўкраінскія чарнаморскія парты, будуць разглядацца як «патэнцыйныя перавозчыкі вайсковых грузаў».


Глядзіце таксама

Паводле УНІАН