Пентагон: каля 95 % расійскіх войскаў, што былі на межах Украіны, ужо ўвайшлі
Цэнтр абарончых стратэгіяў Украіны лічыць, што пры нападзе 24 лютага наземных войскаў Расіі было 145 тысяч чалавек.
![thumbs_b_c_17ab832be21a738032cb8caee2f2db64.jpg thumbs_b_c_17ab832be21a738032cb8caee2f2db64.jpg](/img/v1/images/thumbs_b_c_17ab832be21a738032cb8caee2f2db64.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У пятніцу казалі пра 92 % – войскі працягваюць уводзіць. Але са 170 тысяч чалавек «у запасе» засталося менш за 10 тысяч чалавек. Ракетных запускаў было каля 600, Расія выкарыстоўвала кластарныя бомбы і тэрмабарычную зброю, за што атрымала абвінавачванні ў ваенных злачынствах.
Цяпер расійцы спрабуюць атачыць Кіеў, Харкаў і Чарнігаў, вядуць баі за Херсон і Мікалаеў. За паўтара тыдні вайны Расія вялікіх поспехаў не мела, сустрэлася з моцным супрацівам украінцаў. Нападу з мора на партовыя гарады прынамсі пакуль не было.
Цэнтр абарончых стратэгіяў Украіны лічыць, што «абясшкоджаная» траціна расійскай групоўкі: забітыя каля 11 тысяч чалавек, 30-35 тысяч параненыя, ёсць палонныя. Гэты цэнтр лічыць, што пры нападзе 24 лютага наземных войскаў Расіі было 145 тысяч чалавек.