Поспехі РФ у вайне абмежаваныя, а страты значныя
Брытанская выведка паведамляе, што з-за моцнага супраціву Украіны тэрытарыяльныя заваёвы Расіі на Данбасе абмежаваныя і дасягнуты коштам значных стратаў.
Поспехі расійскіх войскаў на Данбасе абмежаваныя і дасягнуты коштам значных страт. Пра гэта ў пятніцу, 29 красавіка, паведамляе Мінабароны Брытаніі, са спасылкай на даныя разведкі, піша korrespondent.net.
Адзначаецца, што бітва за Данбас застаецца асноўным стратэгічным кірункам Расіі для дасягнення заяўленай мэты — забеспячэння кантролю над Данецкай і Луганскай абласцямі.
У Мінабароны Брытаніі заявілі, што ў гэтых абласцях баі былі асабліва цяжкімі ў Лісічанску і Севераданецку, са спробамі прасоўвання на поўдзень ад Ізюма да Славянска.
"З-за моцнага супраціву Украіны тэрытарыяльныя дасягненні Расіі былі абмежаваныя і дасягнуты коштам значных страт для расійскіх войскаў", — гаворыцца ў паведамленні брытанскай выведкі.