Прэм'ер Польшчы заклікаў улады Еўрасаюза склікаць надзвычайны саміт ЕС па Беларусі

«Мы павінны салідарна падтрымаць беларусаў у іх імкненні да свабоды».


Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заклікаў улады Еўрасаюза склікаць надзвыйны саміт ЕС па сітуацыі ў Беларусі. Адпаведны зварот кіраўнік польскага Кабміну накіраваў старшыні Рады Еўрапейскага Саюза Шарлю Мішэлю і старшыні Еўрапейскай Камісіі Урсулі фон дэр Ляен. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер.
«Мы павінны салідарна падтрымаць беларусаў у іх імкненні да свабоды. І таму мы зʼяўляемся прыхільнікамі таго, каб пытаннем сітуацыі ў Беларусі занялася Еўрапейская рада», – гаворыцца ў заяве Матэвуша Маравецкага.
polskieradio.pl