Ракетны ўдар па Вінніцы: пашкоджаны будынкі, гарыць 50 машын, вядома пра 17 загінулых
Расійскія ракеты трапілі ў офісы, гарыць 50 машын, 17 загінулых, сярод якіх маленькае дзіця
Прынамсі 17 чалавек, сярод якіх маленькае дзіця, загінулі ў выніку ракетных удараў
расійскіх войск па Вінніцы раніцай 14 ліпеня, паведамляе «Украінская праўда».
Паводле папярэдняй інфармацыі, 3 расійскія ракеты трапілі ў будынак з офіснымі памяшканнямі. Ад удараў пацярпелі таксама Дом афіцэраў і размешчаныя непадалёк жылыя дамы.
На месцы прылётаў узнік пажар, агонь перакінуўся на аўтастаянку. Зараз там гараць каля 50 аўтамабіляў. На месцы працуюць ратавальнікі.
Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка адразу пасля здарэння паведаміў: "Расійскія ракеты трапілі па цэнтры Вінніцы. 8 загінулых, сярод іх маленькі дзіця. Ёсць параненыя".
Крыху пазней назвалі лічбу, у 12 загінулых. Яшчэ праз гадіну стала вядома пра 17 загінулых і 90 пацярпелых, больш паловы з якіх у цяжкім стане.
Фота ДСНС України