«Расія павінна заплаціць за тое, што яна разбурыла». Актывы РФ пяройдуць у дзяржуласнасць Украіны
Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў дакумент, згодна з якім актывы Расіі пяройдуць у дзяржуласнасць Украіны
Украіна вядзе
працу над планам аднаўлення краіны. Адзначаецца, што адной з асноўных крыніц
напаўнення фонду стануць канфіскаваныя актывы РФ, піша korrespondent.net/.
Кабмін зацвердзіў дакумент, згодна з якім актывы РФ на тэрыторыі Украіны пераходзяць дзяржаўнаму прадпрыемству Нацыянальны інвестыцыйны фонд. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль падчас пасяджэння украінскага ўрада.
"І прэзідэнт, і ўрад неаднаразова казалі, што Расія павінна заплаціць за тое, што яна разбурыла ва Украіне. Мы забярэм усё, чым валодае Расія ў нашай краіне, і накіруем гэтыя сродкі на ўзмацненне нашага войска, падтрымку людзей і аднаўленне нашай краіны", — сказаў Дзяніс Шмыгаль.
Па словах Шмыгаля, Украіна вядзе працу над планам аднаўлення краіны. Адной з асноўных крыніц напаўнення Фонду стануць канфіскаваныя расійскія актывы і сродкі.
Кіраўнік Кабміна таксама адзначыў, што ва Украіне ўжо пачаў працу Нацыянальны савет па аднаўленні і яго рабочыя групы.