Расія разлічвала захапіць Украіну за тры дні — СБУ
Расійскім вайскоўцам выдалі правізіі на тры дні перад адпраўкай ва Украіну.

У СБУ мяркуюць, што за гэты тэрмін Расія планавала захапіць іх краіну.
Такую выснову ў спецслужбе Украіны зрабілі на падставе паказанняў палонных расійскіх вайскоўцаў, якія заявілі, што пры адпраўцы ва Украіну ім выдалі трохдзённы запас правізіі.
"На загад вышэйшага кіраўніцтва Расіі ў захопнікаў забралі тэлефоны і дакументы, выдалі ежы і вады на тры дні і адправілі ваяваць з Украінай... Такім чынам, крамлёўскі план бліцкрыгу ўжо праваліўся. Мы на сваёй зямлі і будзем абараняць яе да апошняга! Разам пераможам!" — сказана ў паведамленні.