Расія вызваліла 10 ваеннапалонных — грамадзян розных краін
Дамагчыся гэтага ўдалося пры пасярэдніцтве наследнага прынца Саудаўскай Аравіі. Самалёт са зняволенымі ўжо прызямліўся ў Саудаўскай Аравіі.

Афіцыйны прадстаўнік Саудаўскай Аравіі, паведаміў, што ў спіс вызваленых патрапілі грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі, Харватыі і Марока, піша «Наша Н*ва».
Нагадаем, што грамадзяне Вялікабрытаніі Эйдэн Аслін і Шон Пінэр былі прысуджаны ў «ДНР» да смяротнага пакарання. Пры гэтым у Крамлі заяўлялі, што яны нібыта найміты, а не вайскоўцы, таму на іх міжнароднае права нібыта не распаўсюджваецца. Але гэта была толькі вольная інтэрпрэтацыя расійскага боку.