Раскамнагляд заблакаваў найбуйнейшы шахматны сайт Chess.com
Шахматная федэрацыя, яе кіраўнік і многія вядучыя расійскія шахматысты выступілі супраць вайны ва Украіне.

Адзін з самых буйных шахматных сайтаў Chess.com недаступны на тэрыторыі Расіі з-за блакіроўкі Раскамнагляду.
Сайт аказаўся недаступны з-за таго, што РКН заблакаваў дзве яго старонкі, на якіх гаварылася пра вайну ва Украіне.
З пачатку вайны Chess.com заявіў, што не будзе блакіраваць на сваім рэсурсе гульцоў з Расіі і Беларусі, акрамя тых, хто патрапіў пад спартовыя санкцыі. У красавіку сайт змяніў выявы сцягоў у расійскіх і беларускіх гульцоў на нейтральны.
Раней заблакаваць Chess.com заклікаў расійскі гросмайстар Сяргей Каракін, які актыўна выступае ў падтрымку расійскага наступлення ва Украіне і абяцае стварыць свой аналаг Chess.com. Пры гэтым шахматная федэрацыя (ФІДЭ), яе кіраўнік Аркадзь Дварковіч і многія вядучыя расійскія шахматысты выступілі супраць вайны ва Украіне.