РФ змяніла характар вайны — цяпер яна бамбуе жылую забудову
Расійская армія змяніла падыход да баявых дзеянняў. Цяпер яна бамбуе жылую забудову ў гарадах
1 і 2 сакавіка — шосты і сёмы дзень вайны — сталі пераломнымі. Справа не ў тым, што расійская армія прасунулася ў наступе (хоць гэта таксама было на поўдні Украіны), а ў тым, што яна змяніла падыход да вядзення баявых дзеянняў, піша Meduza.
На шосты і сёмы дзень вайны над полем бою і ў тыле ўкраінскіх войскаў з'явіліся сучасныя самалёты, якія неадкладна пачалі наносіць удары па жылой забудове гарадоў. Узмацніўся таксама агонь артылерыі (таксама ў тым ліку па грамадскіх будынках). Артылерыя і цяпер застаецца асноўным інструментам расійскай арміі.
Усё гэта — сведчанні таго, што характар вайны змяніўся. Супрацьстаянне становіцца ўсё больш жорсткім. Выкарыстанне усёй агнявой моцы можа палепшыць становішча Расіі на фронце, але прывядзе да яшчэ большых ахвяраў сярод мірных жыхароў і яшчэ мацней ускладніць міжнароднае становішча РФ.
Расійскія часткі, якія прасоўваліся вакол Харкава і на поўнач ад горада — у Сумской і Чарнігаўскай абласцях, а таксама пад Кіевам, панеслі вялікія страты (мяркуючы па фота і відэа падбітай і кінутай тэхнікі). Прычым як перадавыя часткі, так і калоны забеспячэння, якія спрабавалі дабрацца да іх ляснымі дарогамі. У апошнім выпадку, верагодна, гэта стала вынікам дрэннай арганізацыі.
На поўначы ад Кіева да 1 сакавіка ўтварыўся гіганцкі корак з тэхнікі на 65 кіламетраў — пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі, зробленыя камерцыйнай кампаніяй Maxar. На ўсход ад Кіева і пад Харкавам, наадварот, невялікія і слаба абароненыя калоны забеспячэння з Расіі станавіліся мэтай засталіся ўкраінскіх ваенных, што засталіся ў тыле, і нават мясцовых жыхароў.
Зрэшты, нягледзячы на праблемы ў тыле і на франтах на поўначы, расійская армія здолела прасунуцца на поўдні Украіны.