Рускія прарваліся на завод «Азоўсталь» у Марыупалі. Там ідуць цяжкія баі
Сёння, 4 красавіка, расійскія войскі прарваліся на тэрыторыю заводу "Азоўсталь", які да гэтага бамбавалі і абстрэльвалі.
У заблакаваным Марыупалі расійскія вайскоўцы другі дзень штурмуюць завод "Азоўсталь", у сутарэннях якога застаюцца ўкраінскія абаронцы і цывільныя людзі, якіх яшчэ не эвакуявалі.
Штурм пачаўся ў аўторак 3 траўня, адразу пасля частковай эвакуацыі мірных жыхароў з завода.
У сераду, 4 красавіка, расійскія салдаты прарваліся на завод, які да гэтага бамбардзіравалі і абстрэльвалі.
Цяпер на "Азоўсталі" ідуць цяжкія баі, паведамляюць выданню "Украінскай праўды" крыніцы
Сувязі з украінскімі байцамі няма. Пра гэта распавёў мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка: "На жаль, сёння з хлопцамі знікла сувязь. Няма сувязі, каб разумець, што адбываецца. Учора была сувязь, а сёння няма".