Севераданецк разбураны на 90%

Кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што акупаваны Севераданецк разбураны на 90%, піша «Украінская праўда».

61980813_303.jpg

Пра гэта кіраўнік Луганшчыны паведаміў у Facebook: «Севераданецк акупаваны. Пасля адводу падраздзяленняў нашых войскаў вораг замацоўваецца ў абласным цэнтры Севераданецка і сёлах-сатэлітах... Горад разбураны на 90%, выжываць там будзе вельмі цяжка, аднавіць камунікацыі оркі не змогуць».


Сяргей Гайдай нагадаў, што з'ехаць з Севераданецка цяпер можна толькі праз часова акупаваныя тэрыторыі.

Ён адзначыў, што расіяне ўсталёўваюць у горадзе свае парадкі: прызначылі «каменданта», здымаюць прапагандысцкія сюжэты з людзьмі, якія выходзяць з хованак «Азоту».