Спадарожнікі зафіксавалі яшчэ адно месца масавага пахавання пад Марыупалем

Першыя раскапаныя траншэі зʼявіліся 24 сакавіка, пасля акупацыі вёскі расійскімі вайскоўцамі.

photo_2022_04_25_19_43_40.jpg

Першыя раскапаныя траншэі зʼявіліся 24 сакавіка, пасля акупацыі вёскі расійскімі вайскоўцамі. На спадарожнікавым здымку Планеты бачна, што іх даўжыня 60-70 метраў.
На спадарожнікавым здымку ад 7 красавіка бачна, што за два тыдні месца пахавання павялічылася. Частка траншэі закапаная. На спадарожнікавым здымку за 24 красавіка зафіксаваныя новыя траншэі. Даўжыня магілы павялічылася да больш чым 200 метраў.
Вёска Стары Крым з 10 сакавіка знаходзіцца пад акупацыяй расійскіх войскаў.
Мэр Марыупалю Вадзім Бойчанка заявіў, што ўладам вядома, што расійскія вайскоўцы вывозяць целы загінулых марыупальцаў на Старыя Крымскія могілкі, дзе яны пахаваныя ў брацкіх магілах.