Страты расійскіх войскаў ацэньваюцца ў 11 тысяч чалавек
Сама Расія прызнала толькі 498 смерцяў сярод сваіх вайскоўцаў.
11 тысяч чалавек. Столькі вайскоўцаў згубіла Расія ў вайне з Украінай, па звестках украінскага боку, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.
Сама Расія прызнала толькі 498 смерцяў сярод сваіх вайскоўцаў.
Украіна перастала паведамляць пра свае страты сярод вайскоўцаў пасля першага дня вайны. Тады яны казалі пра 137 забітых.
Сярод мірных жыхароў украінскі бок паведаміў пра больш за 2 тысячы ахвяраў. Лічба не абнаўлялася ўжо чатыры дні.