Тэатр у Марыупалі: лік ахвяр можа ісці на сотні
Расійскія вайскоўцы працягвалі страляць сёння ўначы і па абложаным Марыупалі. Учора рускія вайскоўцы скінулі звышмагутную бомбу на драмтэатр Марыупаля, дзе хаваліся сотні чалавек, якія страцілі дом
Учора быў зруйнаваны Марыупальскія драматычны тэатр — месца, дзе хаваліся людзі і быў створаны пункт збору на эвакуацыю. У момант налёту там маглі знаходзіцца сотні людзей. У тэатр трапіла бомба
Гарсавет Марыупаля паведаміў даслоўна знаступнае: "Рашысцкія войскі мэтанакіравана і цынічна знішчылі драматычны тэатр у самым сэрцы Марыупаля. Самалёт скінуў бомбу на будынак, дзе хаваліся сотні мірных марыупальцаў. Ацаніць маштаб гэтага жудаснага і бесчалавечнага ўчынку пакуль немагчыма, таму што ў горадзе працягваюцца абстрэлы жылых кварталаў. Вядома, што пасля бамбёжкі разбурылася цэнтральная частка драматычнага тэатра, а абломкамі заваліла ўваход у бамбасховішча".
Пра абстрэл тэатра напісаў у сваім твітары міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
Слова "Дзеці" было напісана з двух бакоў Марыупальскага тэатра перад расійскім бамбаваннем. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі Maxar.
У Маскве адмаўляюць, што абстрэл вёўся расійскімі вайскоўцамі — і традыцыйна тлумачаць здарэнне правакацыяй украінскіх нацыяналістаў.