Тры гады паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Дасье ў карыкатурах
Сёння, 24 лютага, спаўняецца трэцяя гадавіна шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абяцае скончыць вайну ў бліжэйшы час. А пакуль мы паглядзім, як на развіццё падзей рэагавалі графікі сусветных медыя.
Расійска-ўкраінская вайна (у расійскай прапагандзе — «спецыяльная ваенная аперацыя») пачалася ў чацвер, 24 лютага 2022 года, каля 5 гадзін раніцы па кіеўскім часе. Эскаліраваўшы канфлікт на Данбасе, які працягваўся з 2014 года, расійскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны. У лютым 2022-га, як сведчаць карыкатуры, напярэдадні канфлікту, мала хто сумняваўся ў тым, што рэжым Зяленскага зможа выстаяць.

Адзначалі карыкатурысты і ўдзел у агрэсіі самапрызначанага лідара Беларусі, з тэрыторыі якой былі атакаваны ўкраінскія гарады ў пачатку вайны.

У якасці першапачатковай стратэгічнай мэты ўварвання ў Маскве называлі захоп Кіева, разгром Узброеных сіл Украіны і ўстанаўленне ў Кіеве дружалюбнага РФ рэжыму. Аднак гэтая мэта ўварвання не была дасягнута. А затым, у пачатку красавіка, Расея адвяла войскі з Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей, засяродзіўшыся на ўсталяванні поўнага кантролю над Данбасам. Адступленне расейцаў было ўспрынята ўкраінцамі як перамога, апетая ў тым ліку ў графіцы.

У пачатку верасня 2022-га ўкраінскія войскі перайшлі ў контрнаступ у Харкаўскай вобласці, вярнуўшы па яго выніках пад кантроль Кіева каля 300 населеных пунктаў. Адначасова на пачатку кастрычніка ўкраінскія войскі таксама развілі наступ у Херсонскай вобласці. У выніку расейцы пакінулі ўсё правабярэжжа Херсоншчыны. Дзякуючы гэтым перамогам камандуючы ЗСУ генерал Валер Залужны стаў нацыянальным героем, пра што цудоўна сведчаць карыкатуры тых часоў.

У канцы 2022-га разгарнуліся баі за Бахмут, які напрыканцы вясны 2023 года расійскім войскам удалося захапіць. Аднак на той момант уся Украіна чакала наступу на поўдні. У пачатку чэрвеня 2023 года ўкраінскія войскі ўсё ж перайшлі ў контрнаступ на запарожскім кірунку, але прабіць расейскую абарону не ўдалося. Зрэшты, Украіна мела шанец перамагчы, калі б у Расіі перамог мяцеж ПВК «Вагнер». З 23 па 24 чэрвеня «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль Растоў-на-Доне і пачалі рух у бок Масквы, аднак затым прыйшлі да пагаднення з расійскімі ўладамі. Праз два месяцы пасля мяцяжу ўладальнік «Вагнера» Яўген Прыгожын і камандзір ПВК Дзмітрый Уткін загінулі ў авіякатастрофе. Калі верыць мастаку брытанскай The Guardian, у дні мяцяжу Пуцін выглядаў наступным чынам.

У кастрычніку 2023 года расійская армія пачала масіраваны наступ на Аўдзееўку. Пасля яе захопу ВС РФ пачалі імкліва прасоўвацца ў напрамку Пакроўска, што працягваецца да гэтага часу. Украіна запісала ў свой актыў захоп часткі Курскай вобласці ў жніўні 2024-га, што на некаторы час зноў павярнула ёй ініцыятыву і нават надзею на перамогу.

З такімі вынікамі бакі падышлі да пачатку 2025-га, калі да ўлады ў ЗША прыйшоў Дональд Трамп. У рамках рэвізіі спадчыны дэмакратаў Трамп вырашыў закрыць украінскі крызіс. Праўда, пры гэтым стаўка робіцца на дамову з Масквой а Еўропа і Украіна пры гэтым застаюцца за бортам перамоваў прыкладна так, як выяўлена на гэтым малюнку. Што атрымаецца з міралюбівых супярэчлівых ініцыятыў Трампа, пакуль не зразумела. Так ці інакш, ідзе чацвёрты год вайны.
