У Аўстрыі анархісты захапілі вілу Ігара Шувалава

Раніцай 21 траўня каля 30-40 актывістаў-анархістаў захапілі вілу ў горадзе Бургау на возеры Атэр-зе ў Аўстрыі, якой, як сцвярджаюць захопнікі, валодае кіраўнік "ВЭБ.РФ" былы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў.

dom_szuvalava.jpg

Дом занялі людзі, якія называюць сябе сябрамі «Саюза свабодных анархісцкіх арганізацый», паведамляе Salzburger Nachrichten. На вокнах будынка вывесілі банеры з надпісамі: «Салідарнасць з усімі бежанцамі і дэзерцірамі» і «Свабодны доступ да возера».

Сквотары выпусцілі прэс-рэліз, у якім асудзілі вайну ва Украіне і заклікалі экспрапрыяваць уласнасць Шувалава. «Мы патрабуем, каб дом быў ператвораны ў жыллё для бежанцаў, дэзерціраў і бяздомных, і каб была спыненая прыватызацыя возера Атэр-зе», — сказаў адзін са сквотараў.

Увечары на месцы здарэння з’явіліся паліцэйскія, якія звязаліся з захопнікамі і правялі перамовы. Пра затрыманні пакуль не паведамляецца. Паліцыі пакуль не ўдалося звязацца з уладальнікам дома.Паводле «Медузы»