У Беларусі расце напружанасць паміж мясцовымі жыхарамі і вайскоўцамі РФ. 263-ці дзень вайны, асноўнае

Генштаб УСУ паведамляе пра ўзмацненне ў Беларусі сацыяльнага напружання паміж ваеннымі РФ і мясцовымі жыхарамі.

Кінутая тэхніка РФ. Фота Генштаба УСУ

Кінутая тэхніка РФ. Фота Генштаба УСУ


Генштаб УСУ паведамляе пра ўзмацненне ў Беларусі сацыяльнага напружання паміж ваеннымі РФ і мясцовымі жыхарамі.
У Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь, асабліва ў раёнах, дзе размяшчаюцца падраздзяленні Узброеных Сіл РФ, значна ўзмацняецца сацыяльнае напружанне. Мясцовыя бальніцы перагружаныя працай з расійскімі вайскоўцамі, якія масава хварэюць з-за нездавальняючых умоў утрымання ў намётавых мястэчках. Лекары вымушаныя адмаўляць у абслугоўванні грамадзянам Беларусі, якія маюць патрэбу ў лячэнні.
*****
Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваёй штодзённай зводцы піша, што вывад расійскіх войскаў з Херсона выклікае раскол паміж Уладзімірам Пуціным і ідэалагізаваным праваенным электаратам. У прыклад прыводзіцца пост ідэолага «рускага міру» Аляксандра Дугіна, дзе ён намякае на неабходнасць прынясення Пуціна ў ахвяру, паводле традыцый плямёнаў верхняга Ніла — яны верылі, што калі ў кіраванне «цара дажджоў» не прыходзяць ападкі, то яго варта забіць.
*****Прадстаўнік амерыканскага Дзярждэпа запэўніў у гатоўнасці Вашынгтона аказаць падтрымку Кіеву.ЗША гатовыя аказваць Украіне бяспечную, гуманітарную і эканамічную падтрымку столькі часу, колькі трэба. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Дзмітрыем Кулебам.
Ён адзначыў вялікія рызыкі для энергетычнай інфраструктуры Украіны з-за пастаянных расейскіх нападаў.
Паводле яго слоў, РФ працягвае жорсткую кампанію, «накіраваную на ліквідацыю энергетычнай інфраструктуры» — усяго неабходнага для таго, каб было светла, цёпла зімой.
«Мы рашуча настроены дапамагчы Украіне абараніць крытычную інфраструктуру, а таксама, вядома, замяніць і адрамантаваць пашкоджаную», — запэўніў Блінкен.
******У Херсонскай вобласці Узброеныя сілы Украіны працягваюць прасоўвацца і замацоўвацца на пазіцыях. Украінскія вайскоўцы збіраюць расейскія трафеі, якія акупанты кінулі, уцякаючы ад УСУ: артылерыйскія сістэмы, бронетэхніку і танкі.
*****Да Херсона вяртаецца жыццё. У горадзе аднавілі вяшчанне ўкраінскага тэлебачання і радыё і пачынаюць работы па аднаўленні электразабеспячэння. Акрамя таго, пачалі працу прадстаўнікі вобласці — цяпер у Херсоне працуе 200 паліцэйскіх.

Фота: Facebook / Ігар Цуркан

Фота: Facebook / Ігар Цуркан

УСУ не спыняцца на Херсоне і працягнуць контрнаступленне. Як мяркуе брытанская выведка, наступныя мэты Украіны, хутчэй за ўсё, будуць альбо ў кірунку Мелітопаля на поўдні, ці на ўсходзе. Наступ на ўсходзе працягнецца, каб адбіць горад Сватава ў Луганскай вобласці, які з'яўляецца цэнтрам баявых дзеянняў на працягу апошняга месяца.
******
Расейцы абстралялі Днепрапятроўшчыну з «Градаў» і артылерыі: параненыя мірныя жыхары.У Нікапалі ў выніку расейскага абстрэлу пашкоджаныя больш за 40 шматпавярховых і прыватных дамоў, два дзясяткі гаспадарчых пабудоў, некалькі газаправодаў і ліній электраперадач.
Дзве жанчыны былі параненыя.

Фота t.me/dnipropetrovskaODA

Фота t.me/dnipropetrovskaODA

******У Генштабе распавялі, што на працягу сутак на ўкраінскай зямлі было знішчана каля 40 адзінак рознай варожай тэхнікі і ліквідавана 650 расійскіх захопнікаў.

314491831_457032039943213_8082477096811989301_n.jpg


Агульныя страты Расеі ва Украіне ў жывой сіле з пачатку поўнамаштабнага ўварвання імкліва набліжаюцца да 81 тысячы чалавек, паведамляе Генштаб УСУ.