У Германіі расследуецца больш за 140 спраў пра ўхваленне вайны

Большасць адкрытых спраў датычыцца выкарыстання літары "Z".

3b9ece11_c670fa389795a92e30290d2ff6cbde24.jpg

Паліцыя і пракуратура некалькіх рэгіёнаў Германіі расследуюць больш за 140 спраў пра ўхваленне вайны Расіі супраць Украіны.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на мясцовую прэсу, якая напісала аб гэтым раніцай 18 красавіка.
Большасць адкрытых спраў датычыцца выкарыстання літары "Z", якая стала ў Расіі сімвалам падтрымкі расійскіх войскаў, якія ўварваліся ва Украіну.