У Херсоне расіяне спальваюць целы сваіх вайскоўцаў — украінская выведка

Расія імкнецца схаваць маштабы сваіх страт у вайне ва Украіне.

Фота РИА Новости

Фота РИА Новости

Расійскія войскі спальваюць трупы сваіх жаўнераў у Херсоне, каб схаваць маштабы страт у вайне ва Украіне. Пра гэта паведаміла ў чацвер у Telegram украінская ваенная выведка.

Паведамляецца, што гэта практыка, якую рэгулярна выкарыстоўваюць расійскія сілы, і «ў ваколіцах горада было заўважана шмат месцаў з вялікай колькасцю спаленых чалавечых парэшткаў», што, несумненна, абцяжарыць ідэнтыфікацыю загінулых.

Як паведамляе выведка Украіны, целы вязуць грузавікамі з херсонскага ізалятара, а пасля спалення рускія войскі спрабуюць сцвярджаць, што гэта ахвяры артылерыйскіх абстрэлаў і пажараў.

Паводле Польскага Радыё