У Латвіі затрымалі прарасійскага прапагандыста. Яго падазраюць у шпіянажы на карысць РФ
У Рызе арыштавалі шэф-рэдактара прапагандысцкага агенцтва »Sputnik Літва» Марата Касема па падазрэнні ў шпіянажы і парушэнні санкцый.
Па выніках судовага пасяджэння, на якім Касему абіралі меру стрымання, яго адправілі ў Рыжскую цэнтральную турму.
Марат Касем з'яўляецца грамадзянінам Латвіі,
але ўжо некалькі гадоў жыве і працуе ў Маскве. Ён вярнуўся ў родную краіну 30
снежня па сямейных абставінах. Паводле артыкула аб шпіянажы ў Латвіі яму
пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
«Касем з'яўляецца ў тым ліку сувядучым аўтарскай праграмы Марыі Захаравай на радыё «Sputnik» і ўдзельнічае ў праграме «Изолента Live», — падкрэсліла агенцтва «Sputnik».
У 2019 годзе Касема выправадзілі з Літвы і забаранілі ўезд у
краіну на пяць гадоў. Тады яго дэпартавалі ў Латвію. Улады краіны палічылі
яго «пагрозай нацыянальнай бяспецы».
Пасля пачатку вайны ва Украіне цывілізаваны свет памалу адкрывае вочы на антычалавечую сутнасць расійскай прапаганды. У многіх краінах прыпыняюць трансляцыю адыёзных тэлеканалаў, якія прапагандуюць нянавісць і вайну і настройваюць насельніцтва на прызнанне пуцінскай «спецаперацыі».