У Марыупалі здзейснілі замах на калабаранта, прызначанага «мэрам»
У акупаваным Марыупалі невядомыя здзейснілі замах на гаўляйтэра Канстанціна Івашчанку. Пра гэта паведамляе дарадца легітымнага мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка ў сваім тэлеграм-канале.
«У Марыупалі адбыўся замах на гаўляйтэра
Івашчанку», — паведаміў ён.
Па словах Андрушчанкі, замах на прызначанага акупантамі «мэра» аказаўся няўдалым.
«Гэта толькі пачатак», — падкрэсліў
Андрушчанка.
У той жа час расійскія телеграм-каналы паведамляюць, што
выбуховая прылада нібыта была закладзена на ўездзе ў Марыупальскі заапарк. Яна спрацавала ў момант праезду Івашчанкі. Ён не пацярпеў.
«Падрыў. На месцы працуюць сапёры. Меркавана спрацавала выбуховая прылада, і не адна», — паведаміў адзін з расійскіх прапагандыстаў.
Гэта не першы замах на ўкраінскіх калабарантаў, якія перайшлі на бок РФ.
Раней у прызначанага расійцамі «намесніка кіраўніка адміністрацыі» Новай Кахоўкі Віталя Гуру стрэлілі з пісталета Макарава каля яго прыватнага дома. Яго шпіталізавалі, пазней ён памёр ад атрыманых раненняў.