У раёне Чарнобыльскай АЭС гарыць каля 10 тысяч гектараў лесу

У раёне Чарнобыльскай АЭС гарыць каля 10 тысяч гектараў лесу. Пра гэта паведаміла ўкраінская ўпаўнаважаная па правах чалавека Людміла Дзянісава.

charnobyl_2.jpg


Паводле інфармацыі Людмілы Дзянісавай, кантроль і тушэнне пажараў немагчымыя з-за таго, што зона адчужэння захопленая расійскімі войскамі. У выніку пажару вызваляюцца радыенукліды, якія пераносяцца ветрам на значныя адлегласці.
«Звяртаюся ў Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) як мага хутчэй адправіць ва Украіну экспертаў і абсталяванне для тушэння пажару, каб прадухіліць непапраўныя наступствы не толькі для Украіны, але і для ўсяго свету», — напісала Дзянісава.
Паводле слоў упаўнаважанай па правах чалавека, прадухіліць катастрафічныя наступствы можна толькі шляхам неадкладнай дэакупацыі расійскімі войскамі тэрыторыі.
Паводле «Еўрарадыё».