У так званай ДНР скасавалі мараторый на смяротнае пакаранне. Што чакае палонных вайскоўцаў?

Так званы Народны савет самаабвешчанай «ДНР» заявіў аб адмене мараторыя на смяротнае пакаранне. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.

hwqk3xlxgfpwjbkumihpwte5n4_1.jpg


Зроблена гэта «з прычыны неабходнасці абароны суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і інтарэсаў ДНР». Раней у «ДНР» сцвярджалі, што ніводны смяротны прысуд не быў выкананы. 
Нагадаем, што так званы «Вярхоўны суд» самаабвешчанай «ДНР» нядаўна асудзіў трох палонных замежнікаў, якія ваявалі ў складзе УСУ, да смяротнага пакарання. Гаворка ідзе пра двух брытанцаў — Шона Пінера і Эйдэна Эсліна, а таксама мараканца Саадуна Брагіма. Апошні мае ўкраінскае грамадзянства.
 Цяпер ім пагражае забойства.