Украіна закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Урад Украіны часова прыпыніў працу памежных пераходаў з Беларуссю. Таксама закрыты пункты пропуску на мяжы з Расіяй. Пра гэта на брыфінгу вечарам 26 лютага паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
![1068_1.jpg 1068_1.jpg](/img/v1/images/1068_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Урад прыняў рашэнне часова закрыць пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу з Расіяй і Беларуссю. Вельмі важны момант. Грамадзяне Украіны, якія знаходзяцца ў гэтых краінах і жадаюць вярнуцца на радзіму, змогуць бяспечна і бесперашкодна ўехаць ва Украіну», — сказаў ён.
Беларускі бок пакуль не каментуе гэтую інфармацыю.
Нагадаем, у суботу беларусы маглі пакінуць Украіну толькі праз пункт пропуску «Новая Рудня». У беларусаў яшчэ ёсць магчымасць вярнуцца на радзіму праз краіны, якія мяжуюць з Украінай, у прыватнасці Польшчу і Славакію — але варта ўлічваць вялізныя чэргі на межах. Чаканне перасячэння мяжы цяпер складае каля двух сутак.