Украінская міграцыйная служба паведаміла, колькі беларусаў прымусілі выехаць з украінскай тэрыторыі

З пачатку 2022 году 43 грамадзяне Беларусі атрымалі пастанову аб прымусовым вяртанні, у тым ліку 8 з іх атрымалі забарону зноў наведваць пасля гэтага Украіну.

zabarona_uezda.jpg


У той жа час у міграцыйнай службе адзначылі, што пастанова ўраду, згодна з якой беларусы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны без рэгістрацыі цягам 180 дзён у год, застаецца сапраўднай да 31 снежня 2022 году.
«На сёння абмежаванняў па наданні тэрытарыяльнымі органамі і падраздзяленням Дзяржаўнай міграцыйнай службы адміністрацыйных паслуг грамадзянам Беларусі не існуе. Усе працэдуры легалізацыі застаюцца нязменнымі», — паведамілі ў міграцыйнай службе.
У той жа час яны адзначылі, што пакуль ня маюць інфармацыі пра тое, колькі грамадзян Беларусі з 24 лютага змаглі працягнуць сваё легальнае знаходжанне ва Украіне.