Ва Украіне загінулі больш за 1400 афіцэраў РФ і 10 генералаў
Старшыя афіцэры з агульнай колькасці загінулых афіцэраў складалі 26%, адзначаюць у цэнтры стратэгічных камунікацый украінскай арміі.
Страты высокапастаўленых расійскіх ваенных на 1 лістапада склалі 1402 асобы. Пра гэта паведамляе СтратКам УСУ.
«Паводле даных даследчыкаў OSINT (на аснове даступных крыніц), ва Украіне былі дэнацыфікаваны 1402 расійскія афіцэры (гэта прыкладна 5,7 асоб на дзень). Прычым лік старшых афіцэраў з агульнай колькасці складае 26%», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, агульная колькасць загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў, паводле ўкраінскага боку, перавысіла 73 тысячы.