Ва Украіне знайшлі мёртвым чарговага калабаранта, якога расійцы прызначылі начальнікам паліцыі

У часова акупаванай Міхайлаўцы Запарожскай вобласці знайшлі мёртвым калабаранта Андрэя Рыжкова, які атрымаў ад акупацыйнай улады рэгіёна пасаду начальніка паліцыі.

1661607715_5324.webp

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго знайшлі павешаным. Сам ён здзейсніў суіцыд, або яму «дапамаглі», пакуль невядома.

Рыжкоў калісьці быў украінскім памежнікам. Прыносіў прысягу на вернасць украінскаму народу. Пасля выхаду ў адстаўку нават заснаваў грамадскую арганізацыю з патрыятычнай назвай «памежнікі Міхайлаўшчыны». Але ў рэшце рэшт сам прапанаваў сябе акупацыйным уладам у якасці начальніка паліцыі.

Гэта не першая смерць украінскіх службоўцаў, якія пасля пачатку вайны перайшлі на бок Расіі.

Некалькімі днямі раней быў узарваны аўтамабіль з прызначаным акупантамі ўсё той жа Міхайлаўкі Іванам Сушко. Да прызначэння ён быў тамадой і падпрацоўваў Дзедам Марозам.

На Херсоншчыне быў узарваны ў аўтамабілі памочнік губернатара-калабаранта Уладзіміра Сальда Ігар Цялегін.

Таксама паведамлялася, што так званага намесніка кіраўніка адміністрацыі Новай Кахоўкі Віталя Гуру застрэлілі каля яго прыватнага дома.

Паводле unian.net.