Ва ўкраінскай Радзе прапанавалі не прызнаваць выбары ў Беларусі

У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны праект пастановы аб непрызнанні ўкраінскім парламентам лігітымнымі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведаміў народны дэпутат фракцыі "Еўрапейская салідарнасць", старшыня міжфракцыйнага дэпутацкага аб'яднаня "За дэмакратычную Беларусь" Аляксандр Ганчарэнка.


"Зарэгістраваў у Радзе пастанову аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь", — напісаў Ганчарэнка ў сваім тэлеграм-канале 11 жніўня.
Паводле дэпутата, пастанова зарэгістравана ў Апараце Вярхоўнай Рады.
Пры гэтым на сайце парламента дакумент пакуль не апублікаваны. У картцы пастановы, фотаздымак якой выклаў Ганчарэнка, пазначана, што ініцыятыва мае на ўвазе непрызнанне легітымнасці выбараў прэзідэнта Беларусі і заяву ўкраінскага парламента пра недапушчэнне гвалту ўлады датычна пратэстоўцаў.
Паводле interfax.by